|
|
|
|
Сёння 10 лютага
|
Навіны » Беларусь » 4 сьнежня 2009 а 327 У Міністэрстве сувязі не вядомыя факты абмежавання доступа да гей-лесбі сайтаў![]() Нагадаем, што 26 верасня на Пятай беларускай міжнароднай ЛГБТ-канферэнцыі «ЛГБТ-рух і няўрадавыя арганізацыі» была прынята Мінская Рэзалюцыя аб правах геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і трансгендарных людзей і якая была пасля разасланая прэзідэнту, парламенту і ўраду на імёны вышэйшых беларускіх чыноўнікаў. «Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, разглядзеўшы Ваш ліст ад 26 верасня 2009г., паведамляе, што Мінсувязі не вядомыя факты блакіравання доступу да ЛГБТ Інтэрнэт-рэсурсаў» - гаворыцца ў лісце, атрыманым за подпісам першага намесніка Міністра сувязі І.В. Рак. Але сёння, 3 снежня, сябрамі «ГейБеларусі» былі зроблены тэставыя спробы атрымаць доступ да сайтаў Gay.ru і Lesbi.ru у Мінску, Брэсце і Віцебску. Як і на працягу апошніх год – доступ да гэтых ЛГБТ Інтэрнэт-рэсурсаў, якія не маюць парнаграфічнага зместу, аказаўся немагчымым, аб чым паведамляецца ў чарговым лісце ў Міністэрства сувязі. У новым лісце ў Міністэрства сувязі прыводзяцца канкрэтныя адрасы ЛГБТ Інтэрнэт-рэсурсаў і гарады, у якіх былі зроблены няўдалыя спробы атрымаць да іх доступ, а таксама ПІБ людзей, якія спрабавалі гэта зрабіць.
Аўтар артыкулу: ГейБеларусь Матэрыялы, блізкія па тэматыцыGay.ru і Lesbi.ru сталі дасяжнымі ў Беларусі пасля перапіскі гей-актывістаў з Міністэрствам сувязі Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адказала на Мінскую Рэзалюцыю аб правах ЛГБТ ГейБеларусь чакае рэакцыю ад заканадаўчай і выканаўчай улады на Мінскую Рэзалюцыю аб правах ЛГБТ |