Сёння 9 лютага
Навіны

У Мінскай вобласці злавілі трох прастытутаў

У Мінскай вобласці злавілі трох прастытутаў

Да адміністрацыйнай адказнасці за прастытуцыю ў Мінскай вобласці ў 2009 годзе былі прыцягнутыя тры мужчыны: адзін студэнт і два рабочыя, паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.

Усе правапарушальнікі — гетэрасексуалы. Свае паслугі яны прапаноўвалі праз аб’явы ў інтэрнеце.

Адзін рабочы?будаўнік пазіцыянаваў сябе ў якасці пастаўшчыка паслуг для VIP?кліентаў. Другі рабіў зніжку на паслугі, калі жанчына прыходзіла на сустрэчу з сяброўкай.

Выпадкі мужчынскай прастытуцыі былі выяўленыя ў Мінску, Барысаве і Лагойску.

Супрацоўнікамі органаў унутраных спраў вобласці ў 2009 годзе складзена больш за 90 адміністрацыйных пратаколаў у дачыненні да асоб, якія займаюцца прастытуцыяй.

Паводле Наша Ніва

Аўтар артыкулу: Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte