|
|
|
|
Сёння 5 лютага
|
Навіны » Беларусь » 26 красавіка 2009 а 707 У Мінску прайшоў «Дзень маўклівасці» (+фота)![]() 25 красавіка ў Мінску ЛГБТ–актывісты правялі Дзень маўчання. Акцыя прайшла ў форме «маўклівага» флэшмоба. Яе ўдзельнікі з залепленымі скотчам ртамі прайшлі ад Белдзяржфілармоніі (станцыя метро «Плошча Якуба Коласа») да Нямігі, раздаючы мінакам улёткі з інфармацыяй аб тым, што такое гамафобія і чаму грамадству неабходна змагацца з гэтай праблемай. Флэшмоб правялі актывісты Беларускай ініцыятывы за сэксуальнае і гендэрнае раўнапраўе і праваабарончага праекту «ГейБеларусь» пры падтрымцы грамадскага Не абыйшлася сённяшняя акцыя і без інцыдэнту. На праспекце Пераможцаў да ўдзельнікаў флэш–моба падышлі два міліцыянера з просьбай паказаць ім улёткі. «ГамафабІя — прачытаў адзін з міліцыянераў, зрабіўшы націск на апошнім складзе. — Што гэта? — пацікавіўся ён. — Нічога палітычнага, — адказаў адзін з удзельнікаў. — Сацыяльная акцыя». Пасля гэтага прадстаўнікі міліцыі некалькі хвілін вывучалі ўлёткі, а потым падвялі вынік: «Улёткі можаце раздаваць далей, але толькі адляпіце скотч з ротаў, а то падазрона выглядае. Нам сігнал паступіў, што ходзяць нейкія дзіўныя асобы з залепленымі ртамі і нешта незразумелае раздаюць».
Арганізатары акцыю лічаць удалай.
Аўтар артыкулу: Сяргей Матэрыялы, блізкія па тэматыцыРадужный арт-объект в поддержку правозащитника Алеся Беляцкого Эхо 17 мая: переписка с прокуратурой продолжается Дзень супраць гамафобіі ў Магілёве і Гомелі прайшоў без здарэнняў CIVICUS осудил разгон мирной акции 17 мая в поддержку ЛГБТ в Минске 25 декабря благотворительный ЛГБТ-аукцион в рамках "L-cinema в Граффити" В Минске прошла ЛГБТ-акция "Сексуальная революция" (+фото и видео) В Эстонии начата рекламная кампания, которая призывает задуматься о гомофобии и расизме |
Камэнтары
Акцыя атрымалася класнай!
Сцягі на вуліцы ў колер вясёлкавага сцягу.