Сёння 5 лютага
Навіны

У Мінску ўлады не далі праваабаронцам адзначыць Дзень праў чалавека

У Мінску ўлады не далі праваабаронцам адзначыць Дзень праў чалавека

10 снежня рэспубліканскае праваабрончае аб’яднанне «Беларускі Хельсінкскі камітэт» планавала правядзенне акцыі з нагоды Дня праў чалавека. Да акцыі таксама далучыліся прадстаўнікі праваабарончага праекта «ГейБеларусь». Планавалася, што 10 снежня БХК арганізуе святочны маршрут трамвая, які павінен быў адправіцца з вуліцы Мяснікова (чыгуначны вакзал) і курсаваў бы па горадзе на працягу дзвюх гадзін. Актывісты БХК планавалі арганізаваць у трамваі сустрэчы з вядомымі людзьмі, праваабаронцамі, пісьменнікамі і журналістамі. Праваабаронцы планавалі на прыпынках раздаваць «Дэкларацыю праў чалавека».

Аднак раніцай арганізатарам паведамілі, што трамвай не зможа выйсці ў рэйс па тэхнічных прычынах, што ў дэпо затапіла рэйкі. Арганізатары тэрмінова нанялі аўтобус, які павінен быў выехаць са станцыі «Дружная» і паехаць па маршруце сталічнага аўтобуса № 100. Праз нейкі час стала вядома, што аўтобус спынілі па дарозе. Кіроўца патлумачыў па тэлефоне, што яму загадалі ехаць у міліцыю Кастрычніцкага раёну Мінска для нейкай праверкі.

Прадстаўнік БХК Гары Паганяйла паведаміў Радыё «Свабодзе»: «Мы меркавалі, што ўлады нам свята правесці не дадуць. Нас не здзіўляе такое іх стаўленне да праў чалавека ў нашай краіне. Яны гэта дэманструюць штодня. Стэфан Эрыксан разразае святочны торт. Мы й цяпер вось у атачэнні “пільных нашых людзей“. Іх намаганнямі кіроўцу нашага аўтобусу даставілі ў РУУС. Зараз паеду туды разбірацца».

Гасьцям прапанавалі на вуліцы гарбату, каву і торт, на якім запалілі 61 сьвечку.

Амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан

Амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан ніколі так не адзначаў Дзень правоў чалавека: «Хочацца верыць, канечне, што выпадкова спынілі аўтобус, ведаючы пры гэтым, што знайшлі, як інакш скарыстацца трамваем, які быў спачатку запланаваны... Ужо й ня ведаю, ці выпадкова.

Але святкаваць будзем усё роўна. Святкуюць ва ўсім свеце. У Швецыі таксама. Правы чалавека гэта такая рэч, за якую трэба змагацца ўвесь час.

Я лічу, што гэта добрая ініцыятыва Хельсінскага камітэту. Удзячны, што запрасілі. Будзем святкаваць без аўтобуса, на вуліцы».

Пісьменнік Уладзімір Арлоў

Супрацоўнікі міліцыі і КДБ назіралі за тым, што адбывалася на стаянцы каля станцыі «Дружная». Адны здымалі прысутных на відэакамэру, іншыя — хадзілі побач і чакалі загадаў.

У Мінску ўлады не далі праваабаронцам адзначыць Дзень праў чалавека

На станцыі «Дружная» для ўдзелу ў паездцы сабралося каля 40 чалавек, у тым ліку амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан, пісьменнік Уладзімір Арлоў, публіцыст Віктар Марцінавіч, прадстаўнік АБСЕ, ві-джэй і вакалістка Каця Пытлева, праваабаронцы і журналісты. Аднак аўтобус да месца збору не прыехаў.

Паводле Па матэрыялах прэсы і ўласнай інфармацыі

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 3)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

"ГейБеларусь" стала адзінай праваабарончай арганізацыяй, якая летась падала дакументы на рэгістрацыю (відыё)

Для дзяржавы акцыі ў падтрымку хрысціянскіх каштоўнасцяў і ў падтрымку правоў ЛГБТ аднолькава незаконныя

БелСат: Прадстаўнікі НДА хочуць наладзіць дыялог з новым міністрам юстыцыі

Актывістаў праваабарончага праекта "ГейБеларусь" дапытваюць спецслужбы

У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне гей-актывіста

Правительство США начинает кампанию в поддержку прав ЛГБТ на планете

Беларускія праваабаронцы абмеркавалі ў Вільні стратэгію далейшых дзеянняў

Активисты "ГейБеларуси" приняли участие в конференции "Высшее образование глазами студентов"

Праваабарончы цэнтр "Вясна" супраць гульняў з рэжымам Лукашэнкі

Верховный комиссар ООН по правам человека Нави Пиллэй сделала видеообращение в поддержку ЛГБТ

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte