|
|
|
|
Сёння 4 лютага
|
Навіны » Беларусь » 2 красавіка 2009 а 613 Усе розныя — усе роўныя!![]() Вы супраць расізму ва ўсіх яго праявах? Жадаеце заявіць пра гэта? І нават жадаеце зрабіць гэта весела? Тады Вам трэба да нас! 3 красавіка а 17.00 Беларускі Хельсінкскі Камітэт, валанцёры, сябры арганізацыі і тыя, каму проста не абыякава, што адбываецца з гэтым светам, збяруцца на пляцоўцы каля Дому моды (ст.м. Няміга), каб запусціць у неба сотні рознакаляровых паветраных шарыкаў. «Не важна, якога колеру Ваш шарык, — кажа каардынатар акцыі Лера Саўчанкава. — Важна, што ўсе шарыкі маюць права лётаць у небе! З людзьмі дакладна гэтак сама: не важны рост або вага, колер скуры або разрэз вочаў — мы ўсе розныя, але гэта не значыць, што хтосьці лепшы або горшы». Прыходзьце з шарыкамі ці без, бярыце з сабой сяброў, увогуле далучайцеся. Усе розныя — усе роўныя! 3 красавіка, 17.00 пляцоўка каля Дому моды (ст.м. Няміга) Аўтар артыкулу: Сяргей Матэрыялы, блізкія па тэматыцыСяргей Андросенка пра беларускую талерантнасць на Польскім радыё Радужный арт-объект в поддержку правозащитника Алеся Беляцкого Эхо 17 мая: переписка с прокуратурой продолжается Представитель "ГейБеларуси" принял участие в конференции "United" в Братиславе Дзень супраць гамафобіі ў Магілёве і Гомелі прайшоў без здарэнняў CIVICUS осудил разгон мирной акции 17 мая в поддержку ЛГБТ в Минске ЛГБТ-активисты направили сообщение в ОБСЕ 25 декабря благотворительный ЛГБТ-аукцион в рамках "L-cinema в Граффити" В Минске прошла ЛГБТ-акция "Сексуальная революция" (+фото и видео) |
Камэнтары
А акцыя на гэты раз дазволена?
Wow! Прыйсці хочацца, але страшнавата.
Чэсна кажу
Згодна меркаванню юрыстаў БХК, акцыі з надзьмуваннем шарыкаў і запускам іх у паветра ў дазволе Мінгарвыканкама не патрабуюцца
чтож, удачи вам. и много-много здоровья