Сёння 10 лютага
Навіны

Яшчэ двух актывістаў «ГейБеларусі» пакаралі штрафамі за ўдзел і арганізацыю гуманістычнай акцыі каля іранскай амбасады ў Мінску

Яшчэ двух актывістаў «ГейБеларусі» пакаралі штрафамі за ўдзел і арганізацыю гуманістычнай акцыі каля іранскай амбасады ў Мінску

У сераду, 23 снежня, у судзе Савецкага раёна прайшлі паседжанні над Сяргеем Андросенкам і Сяргеем Прадзедам за акцыю ў абарону асуджаных на смерць геяў Ірана. Сяргей Прадзед атрымаў штраф памерам 10 базавых велічынь (350 тысяч беларускіх рублёў) за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце (пакараны паводле ч.1 арт. 23.34 КаАП). Сяргей Андросенка быў прызнаны вінаватым у арганізацыі гэтага мерапрыемства (пакараны паводле ч.2 арт. 23.34 КаАП) і атрымаў штраф 25 базавых велічынь (875 тысяч беларускіх рублёў).

Падчас суду са словаў сведкі, ахоўніка амбасады, высветлілася, што 16 снежня ў часе акцыі хлопцы перадалі сваю петыцыю не проста супрацоўнікам, а непасрэдна амбасадару Ірана ў Беларусі.

«Я і мае сябры ўражаныя, што за мірную гуманістычную акцыю, у якой удзльнічала тры чалавекі, мне прысудзілі пакаранне памерам у месячны заробак. Усе справы не павінны скончвацца такім чынам. Я буду падаваць касацыйную скаргу, буду звяртацца ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Гэта агулам пакажа не толькі жорсткасць беларускага заканадаўства, але і прыцягне ўвагу да праблемы смяротнага пакарання за гомасэксуальнасць у Іране». - распавядае старшыня праваабарончага праекта «ГейБеларусь» Сяргей Андросенка.

Трэцяму удзельніку акцыі прысуд (штраф памерам 105 тысяч рублёў) вынеслі, як паведамлялася раней, яшчэ 17 снежня (на наступны дзень пасля правядзення пікета).

Галоўная мэта – прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы геяў у Іране, была дасягнутая, лічыць Андросенка. Тым не менш, справа мусіць мець працяг:

Я збіраюся падаваць касацыйную скаргу, хаця і ўсведамляю, што на нацыянальным узроўні (то бок, спасылаючыся на нацыянальнае заканадаўства) яна задаволена быць не можа. Але ж згодна з Канстытуцыяй у мяне ёсць права апеляваць і да міжнародных структур, таму гэтую справу планую даводзіць да Камітэта па правах чалавека ААН. Гэта пакажа жорсткасць беларускага заканадаўства ў пытаннях арганізацыі падобных мерапрыемстваў і абмежаванні ў магчымасцях выказаць сваю думку (нават калі гэта гуманістычная думка, а не палітычнае перакананне).

Падтрымаць удзельнікаў акцыі на суд прыйшлі прадстаўнікі Беларускага Хельсінкскага камітэта, праваабарончага цэнтра «Вясна», у тым ліку і старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі.

Мы выступалі супраць смяротнага пакарання нават не за злачынства, а за фізіялагічную асаблівасць, – тлумачыць Андросенка. – Гэта тое ж самае, што пачаць забіваць у Беларусі рудых, блакітнавокіх ці ляўшэй. Усе мае сябры ўражаныя, што за мірную гуманістычную акцыю, у якой удзльнічала тры чалавекі, мне прысудзілі пакаранне памерам у месячны заробак. Атрымаць такі «калядны падарунак» ад дзяржавы напярэдадні Новага году… што можа быць «больш прыемным»?

Мы прыцягнулі ўвагу да праблемы забойстваў бязвінных грамадзян у Іране, выкарыстаўшы макcімальна магчымыя сродкі. Мы не вырашылі гэтай праблемы, аднак, нам атрымалася прыцягнуць увагу сусветнай супольнасці да яе. Іранскі рэжым з якім беларускі ўрад спрабуе падлашчвацца, гуляць у каханне, здзяйсняе такія злачынствы супраць людскасці і беларусы і не толькі, павінны пра гэта ведаць. Свет не можа зараз пачуць голас іранскіх геяў, якіх караюць смерцю, але мы, актывісты праваабарончага ЛГБТ-руху, павінны стаць гэтым голасам па ўсім свеце, - адзначыў старшыня праваабарончага праекта «ГейБеларусь» Сяргей Андросенка.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 4)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Сёння адбудуцца суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцыі 19 снежня

Суд: Мингорисполком законно запретил акции в день борьбы с гомофобией

Мингорисполком считает, что гей-активист пытался дестабилизировать работу исполкома

Пятнадцать жалоб подано в суд на запрет публичной акции 17 мая

ЛГБТ-активистку суд предупредил не кричать "Уходи"

Издан сборник решений Европейского суда по вопросам дискриминации ЛГБТ

Суд супраць Лукашэнкі праіграны, наперадзе Камітэт ААН па правах чалавека

20 снежня ў Мінгарсудзе будзе разгледжана позва гей-актывіста супраць Лукашэнкі

Минский городской суд не поддержал организатора "Сексуальной революции"

Сексуальная революция продолжается в судах

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Навошта табе ўсё гэта, Андросенка?

Сяргей Андросенка аб развіцці беларускай ЛГБТ-супольнасці

У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне гей-актывіста

Лидер "ГейБеларуси" вошёл в организационный комитет киевского Прайда

Сяргей Андросенка пра беларускую талерантнасць на Польскім радыё

Андросенко Сергей на радио "АПлюс" о гей-активизме, гомосексуальности и сексуальности (аудио)

Сергей Андросенко: Меня не впустили в клуб из-за моей правозащитной деятельности

30 жніўня ў Мінску - вечарына любові і талерантнасці і Дзень Народзінаў Андросенкі Сяргея

Наталля Прадзед: "Я настолькі не люблю Лукашэнку, што гатова яшчэ адседзець"

Наталья Прадед на свободе рассказывает о своих 10 днях за решёткой (+відыё)

Камэнтары

Cаша Гагарын | 24 сьнежня 2009 [чацвер, 1637]

міліцыянты хлусяць якая мерзасць я уласна сунуу лістоуку у пачтовую скрыню на гэтым усё

Прыхильник | 25 сьнежня 2009 [пятніца, 1613]

усе малайцы!

28 сьнежня 2009 [панядзелак, 2018]

асабліва суд!

Анфіса Саковіч | 30 сьнежня 2009 [серада, 2308]

вельмі цікава што за петыцыя хтосці яе бычыу чытау я бачыла чорна белыя лістоукі з навіной і заклікам спыніць гэты "генацыд" мабыць хтосці блытае што такое петыцыя і як яе паслам перадаюць

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte