Сёння 10 лютага
Навіны

Юныя дыпламаты абмяркуюць праблему выканання правоў ЛГБТ на канферэнцыі ў Мінску

Юныя дыпламаты абмяркуюць праблему выканання правоў ЛГБТ на канферэнцыі ў Мінску

Трэцяя Беларуская Міжнародная мадэль ААН, арганізаваная Рэспубліканскім грамадскім аб′яднаннем «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА» пры падтрымцы Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Беларускага камітэта моладзевых арганізацый, Упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі праходзіць ў Мінску з 12 па 15 красавіка.

У інтэрв′ю парталу Gay.by, дырэктар канферэнцыі Вольга Хабібуліна адзначыла: «Тэма правоў ЛГБТ абмяркоўваецца на высокім узроўні, у тым ліку і ў ААН, а паколькі мы мадэлюем працу ААН, то і гэтае пытанне было занесена ў план дня. Падчас працы мы спадзяемся знайсці практычныя меры па абароне дадзенай сацыяльнай групы, а самае галоўнае, каб разбурыць стэрэатыпы, якія ў дадзены момант могуць быць у ўдзельнікаў канферэнцыі».

Агульная тэма канферэнцыі: «Прасоўванне роўнасці: Барацьба з ўсімі формамі расізму і ксенафобіі», а ў рамках Камітэта па правах чалавека будзе разгледжана пытанне аб наданні роўных магчымасцяў у грамадстве для прадстаўнікоў сэкс–меншасцяў. Дадзенае пытанне ўпершыню ўключана ў план дня і, як чакаецца, стане адным з самых «гарачых» у плане дня.

У канферэнцыі прымаюць удзел школьнікі і студэнты з Беларусі, Украіны, Расіі, Нямеччыны, Літвы.

Мадэль ААН уяўляе сабою навукова–адукацыйную ролевую гульню, падчас якой мадэлюецца праца органаў Арганізацыі з прытрымліваннем рэальных правілаў працэдуры, з улікам іх функцый і паўнамоцтваў.

Мадэляванне накіраванае на падвышэнне ўзроўню ведаў школьнікаў і студэнтаў аб механізме працы ААН і дазваляе ім апынуцца на месцы дыпламатаў, якія абараняюць інтарэсы сваёй дзяржавы падчас абмеркаванняў найболей актуальных праблем, што стаяць перад міжнароднай супольнасцю.

Працоўнай мовай канферэнцыі з′яўляецца ангельская.

Паводле Gay.by

Аўтар артыкулу: Сяргей

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

"ГейБеларусь" стала адзінай праваабарончай арганізацыяй, якая летась падала дакументы на рэгістрацыю (відыё)

Для дзяржавы акцыі ў падтрымку хрысціянскіх каштоўнасцяў і ў падтрымку правоў ЛГБТ аднолькава незаконныя

БелСат: Прадстаўнікі НДА хочуць наладзіць дыялог з новым міністрам юстыцыі

У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне гей-актывіста

Правительство США начинает кампанию в поддержку прав ЛГБТ на планете

Беларускія праваабаронцы абмеркавалі ў Вільні стратэгію далейшых дзеянняў

Активисты "ГейБеларуси" приняли участие в конференции "Высшее образование глазами студентов"

Праваабарончы цэнтр "Вясна" супраць гульняў з рэжымам Лукашэнкі

Верховный комиссар ООН по правам человека Нави Пиллэй сделала видеообращение в поддержку ЛГБТ

Міжнародная назіральная місія выступіла з заявай аб катаваннях у беларускіх турмах

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

ООН: покончить с насилием по причине сексуальной ориентации и гендерной идентичности

У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне гей-актывіста

Верховный комиссар ООН по правам человека Нави Пиллэй сделала видеообращение в поддержку ЛГБТ

У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне Сяргея Прадзеда

Католическая церковь раскритиковала резолюцию ООН о равноправии гомосексуалов

Савет ААН па правах чалавека вызначыў механізмы маніторынгу і кантролю за сітуацыяй у Беларусі

ООН приняла резолюцию о равноправии гомосексуалов

Глава ЮНЭЙДС призвал обеспечить свободы ЛГБТ

ООН рекомендовала Беларуси юридически признать однополые семьи

Беларусь последовательно игнорирует избиения и убийства гомосексуалов

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte