|
|
|
|
Сёння 10 лютага
|
Навіны » Беларусь » 5 красавіка 2009 а 710 Заза Напалі выступіла ў «6_А». Беларускі позірк на расійскую травесці–дзіву![]() Вядомую маскоўскую drag–queen Зазу Напалі чакалі больш за месяц. Было вядома, што яна мусіць наведаць Беларусь у пачатку красавіка. Аб гэтым ГейБеларусі і клубу «6_А» паведаміў вядомы гей–тусоўшчык Мікалай Гарэльчык. Заза Напалі прыехала ў Беларусь выступіць на карпаратыўнай вечарыне з нагоды дня народзінаў, па чутках, ці то заможнага беларускага бізнэсмэна, ці то беларускай выбітнай зоркі. Прынамсі, у клуб «6_А» Зазу прывезлі на шыкоўным пазадарожніку, на якім і забралі. Адміністрацыя клубу пастаралася зрабіць перабыванне расійскай дзівы ў клубе як мага лепшым і годным. Калі Заза выйшла на сцэну публіка замерла, такое бачыць удаецца не часта, усе расцяўшы рты чакалі, што ж будзе… Заза нават сама сказала: «Вы все от меня, вижу, чего то ждёте. Хуй поймёшь вас…». Заза Напалі вельмі вульгарна і груба пахабаліла, спрабуючы размаўляць па–беларуску, кідала ўкраінскімі фразамі, распавяла, што год 7–10 таму выступала на Шайбе ( «West World Club») і што Беларусь з таго часу змянілася — папрыгожала. І, вядома, выступіла! На меркаванне адміністратара клуба Сяргея Андросенкі «касцюм у Зазы шыкоўны, цікава слухаць, але хабаліць яна вельмі вульгарна. Для Масквы, магчыма, адкрыты мат на сцэне — гэта натуральна, для Мінска — гэта чужое. Хаця, безумоўна, я вельмі рад, што Заза наведала наш клуб.» Беларускія травесці–дзівы не часта могуць дазволіць сабе брыдкаслоўе са сцэны — гэта трэба прымаць за добры знак. Ні Дзіва Андэрса Лі, ні Ліра, ні «Поющие Королевы», ні нават Зара Унд не дазвалялі сабе падкупаць публіку вульгаршчынай. Паміж людзьмі у клубе адбыўся наступны дыялог, які мы лічым вартым прывесці: Можна разглядаць вульгарнасць Зазы Напалі як адну з рысаў расійскай ЛГБТ–субкультуры. Беларуская субкультура мае больш цёплыя адценні. На меркаванне аднаго з кліентаў клубу «гэта, канешне, смешна было. Але гэта ж рускія». Расійскі мат — як расійская нацыяльная асаблівасць. Так да гэтага і стаўцеся, але заставайцеся беларусамі. Нагадаем, клуб «6_А» працуе па чацвяргах з 21:00 да 01:00; па пятніцах, суботах і нядзелях з 23:00 да 05:30. Па пятніцах і суботах у 02:00 шоў-праграмы. Студэнтам дзённага адзялення па прэд'яўленню студэнцкіх білетаў - уваход абсалютна бясплатны. Даведкі па працы клуба: +375 29 8630000 17 красавіка ў 19:00 у клубе пройдзе прэм'ера фільма пра гомасэксуальных хрысціян. Уваход на фільм будзе вольным. Паказ арганізуецца пры падтрымцы праекта ГейБеларусь у межах Месяца барацьбы з гамафобіяй. Падрабязней Аўтар артыкулу: Сяргей Матэрыялы, блізкія па тэматыцыВадим Крюк из Гомеля о Айседоре Вулкан: "Звезда и богиня!" Рэха добрай вечарыны: Celebrate Pride Party 2011 (фота) 11 лютага, Мінск, 10 год легендарнаму "Клубу 6_А" Новы год у "Клубе 6_А": правядзі свята ў сваёй кампаніі Травести-шоу "Поющие Королевы" зарегистрировали товарный знак и едут в тур в Пинск и Гродно "Поющие Королевы" на вечеринке Минского гей-прайда 2011 (видео) Сергей Андросенко: Меня не впустили в клуб из-за моей правозащитной деятельности 30 жніўня ў Мінску - вечарына любові і талерантнасці і Дзень Народзінаў Андросенкі Сяргея |