Сёння 9 лютага
Навіны

Зьміцер ДАШКЕВІЧ не захацеў размаўляць з АНДРОСЕНКАМ

Зьміцер ДАШКЕВІЧ не захацеў размаўляць з АНДРОСЕНКАМ

На афіцыйным прыёме ў Міжнародным адукацыйным цэнтры з нагоды візыту дэлегацыі Камітэту па правох чалавека й гуманітарнай дапамозе Германскана Бундэстагу 07 ліпеня 2008 года прысутнічалі як гей–актывісты, так і відныя актывісты «Маладога Фронту», вядомыя сваёй вельмі гамафобнай і агрэсіўнай пазыцыяй адносна сэксмяншыняў, а менавіта Зьміцер ДАШКЕВІЧ і Артур ФІНЬКЕВІЧ.

Скарыстаўшыся магчымасьцю, ЛГБТ–актывісты расказалі эўрапейскім дыпляматам аб прынцыпах «Маладога Фронту» (далей па тэксьце — МФ) й іх агрэсіўнасьці, аб тым, што сам МФ і яго сябры йдуць насуперак хрысьціянскім прынцыпам, якія прапагандуюць і дэмакратычным каштоўнасьцям, за якія так хвалююцца.

У якасьці знаку гатоўнасьці да супрацы дэмакратычнага ЛГБТ–руху з МФ гей–актывіст Сяргей АНДРОСЕНКА на ваччу ў эўрапейскіх і амэрыканскіх чыноўнікаў і дыпляматаў падышоў да Зьміцера ДАШКЕВІЧА й працягнуў руку каб павітацца. Зьміцер не павітаўся, а на прапанову пагутарыць зь Сяргеям адказаў: «Я не размаўляю з хлусамі». Сяргей прапанаваў Зьмітру абмеркаваць спрэчныя й хібныя пытаньні. Зьміцер нявыхавана зьбег ад свайго суразмоўцы. Артур ФІНЬКЕВІЧ ня вымавіў ня слова, хаця ўвесь час трымаўся побач з ДАШКЕВІЧАМ. Хлопцы палічылі культурным такім чынам ухіліцца ад размовы з гей–актывістам, які змог бы расказаць шмат цікавага й карыснага пра ЛГБТ–жыцьцё, аб якім, па–ўсім, што ДАШКЕВІЧ, што ФІНЬКЕВІЧ ведаюць небагата, таму абодва абцяжараныя стэрэатыпамі.

Замежныя дыпляматы самі дадуць ацэнку гэтаму ўчынку ДАШКЕВІЧА, які адбыўся ў іх на ваччу.

У сваёй дзейнасьці беларускія ЛГБТ–ініцыятывы займаюць аднолькава прынцыповую пазыцыю адносна «Маладога Фронту» як самай недэмакратычнай апазыцыйнай моладзевай структуры, аб чым паведамляюць пры кожнай нагодзе сваім беларускім і замежным партнэрам.

Аўтар артыкулу: Красунчык

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

"Малады Фронт" адмовіўся ўдзельнічаць у дэбатах пра правы ЛГБТ-супольнасці

На Чарнобыльскім шляху 2010 абяцаюць звязваць гомасэксуалаў і здаваць у міліцыю

Сергей Андросенко: «Самые ярые борцы с гомосексуальностью из оппозиции не имеют собственных семей и детей»

Дзяўчыну выключылі з «Маладога Фронту» за рэзкую падтрымку раўнапраўя, у тым ліку правоў геяў

Маладафронтавец Кірыл Атаманчык у жаху, што ягоны сябар аказаўся «гамасекам»

«Малады Фронт» забараніў геям любіць Беларусь

«Я ж тебя так любил, так любил, а сейчас потерял тебя…»

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Сяргей Андросенка аб развіцці беларускай ЛГБТ-супольнасці

У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне гей-актывіста

Лидер "ГейБеларуси" вошёл в организационный комитет киевского Прайда

Сяргей Андросенка пра беларускую талерантнасць на Польскім радыё

Андросенко Сергей на радио "АПлюс" о гей-активизме, гомосексуальности и сексуальности (аудио)

Сергей Андросенко: Меня не впустили в клуб из-за моей правозащитной деятельности

30 жніўня ў Мінску - вечарына любові і талерантнасці і Дзень Народзінаў Андросенкі Сяргея

Сергей Андросенко - "БелГазете": "Любимых вещей у меня нет, у меня есть любимые люди"

Пракуратура палічыла, што ў збіцці супрацоўнікамі міліцыі няма грамадска небяспечнай дзеі

Польскае радыё: "Як беларуская міліцыя катуе ды збівае нявінных людзей" (аўдыё)

Камэнтары

16 траўня 2010 [нядзеля, 1320]

а ці ня хлус?

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte