|
|
|
|
Сёння 10 лютага
|
Навіны » Еўропа » 12 жніўня 2009 а 346 Актывісты ГейБеларусі прысутнічалі на сустрэчы з дэпутатам-кансерватарам Літоўскага Сейма![]() Актывісты беларуска гей-руха здолелі задаць літоўскаму дэпутату спадару Egidijus Vareikis актуальныя пытанні адносна прававога стану літоўскай ЛГБТ-супольнасці на сустрэчы 7 жніўня 2009 у будынку Літоўскага Сейма. Старшыня праваабарончага праекта ГейБеларусь Сяргей Андросенка нагадаў дэпутату ад Хрысціянска-дэмакратычнай партыі Літвы аб тым, што ў наступным годзе ў Вільні плануецца правядзенне Балтыйскага гей-прайда, а літоўскі Парламент зараз прыняў закон, які на адным узроўні з прапагандай гвалту, жорсткасці і палігаміі забараняе прапаганду гомасэксуальнасці дзецям. Літоўскія ЛГБТ-актывісты і праваабаронцы непакояцца, што спасылаючыся на гэты закон у Літве можа быць абмежавана свабода слова і свабода мірных сходаў прадстаўнікоў літоўскай ЛГБТ-супольнасці. Дэпутат Egidijus Vareikis адказаў, што «закон будзе забараняць прапаганду любой сэксуальнасці літоўскім дзецям». Што маецца на ўвазе пад «прапагандай сэксуальнасці/-гомасэксуальнасці» спадар дэпутат не адказаў. На пытанне, ці будзе лічыцца прапагандай гомасэксуальнасці пацалунак двух хлопцаў у грамадскім месцы, спадар Egidijus Vareikis адказаў, што «не, лічыцца не будзе», але адзначыў, што ён лічыць пацалункі паміж любымі людзьмі ў грамадскіх месцах непрымальнымі. Старшыня ГейБеларусі сказаў, што не задаволены адказамі дэпутата і што дэпутат сышоў ад адказаў. Таксама Сяргей Андросенка лічыць, што небяспечна тое, што невядома якім чынам будзе дзейнічаць закон і што няма дакладанага тлумачэння тэрміну «прапаганда гомасэксуальнасці». На выказаную беларускім гей-актывістам заклапочанасць, што Балтыйскі гей-прайд у Вільні можа быць забаронены, сп. Egidijus Vareikis сказаў, што гэта будзе рашэннем Мэрыі, якое будзе прынята згодна закону. Цалкам дапушчальна, што Мэрыя Вільні зможа забараніць гей-прайд у літоўскай сталіцы, спаслаўшыся на новы закон, які на адным узроўні з прапагандай гвалту, жорсткасці і палігаміі забараняе прапаганду гомасэксуальнасці дзецям.
Праект ГейБеларусь лічыць, што літоўскі ЛГБТ-рух не павінны паддавацца на хітрыкі дэпутатаў і павінны працягваць змагацца з новым законам. Дэпутаты, якія вырашылі легалізаваць гамафобію ў Літве пачалі выказвацца адносна гомасэксуалаў вельмі карэктна пасля хвалі пратэстаў супраць новага закона па ўсёй Еўропе і заяваў буйных палітыкаў, Еўрапейскага Парламенту і выбітных праваабаронцаў. Аўтар артыкулу: Сяргей Матэрыялы, блізкія па тэматыцыПачаў дзейнічаць новы закон аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь Радужный ЛГБТ-флаг на данный момент в Беларуси вне закона Избиратели Лихтенштейна одобрили на референдуме легализацию однополых партнерств Белорус не может воссоединиться со своим американским партнёром Эксперт: гомофобная ненависть должна быть прописана в законе как отягчающее обстоятельство Депутаты Европарламента приветствовали новый закон о смене пола в Португалии Парламент Литвы отказался рассматривать вопрос о запрете пропаганды гомосексуальности В Парламенте Беларуси обсудили законопроект о вспомогательных репродуктивных технологиях Уладальнікаў начных клубаў будуць штрафаваць за пусканне непаўналетніх пасля 22-й Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнахАктивист "ГейБеларуси" представит свой просветительский проект для ЛГБТ на "МедиаБарКемпе" Депутаты Европарламента приветствовали новый закон о смене пола в Португалии Парламент Литвы отказался рассматривать вопрос о запрете пропаганды гомосексуальности Литовской лиге геев запретили принять участие в круглом столе по правам человека в Беларуси Расизм и гомофобию пропагандирует "Молодая Литва" в ходе муниципальных выборов На Литву жалуются в Европорламент за нарушение прав сексменьшинств Беларускія праваабаронцы асцерагаюцца з'яўлення новых палітвязняў 25 верасня Беларускі праваабарончы форум ухваліў новую стратэгію беларускага праваабарончага руху ЛГБТ-тэма прагучала на рэгіянальнай Міжнароднай канферэнцыі па правах чалавека |