|
|
|
|
Сёння 10 лютага
|
Навіны » Еўропа » 9 верасьня 2010 а 2246 Гей-парад ў Бялградзе адбудзецца 10.10.2010. Happy Pride, Belgrade!![]() Арганізатары Бялградскага гей-парада абвясцілі аб даце і месцы правядзення парада сёння на прэс-канферэнцыі. Парад гонару адбудзецца 10 кастрычніка. Мерапрыемства пачнецца зборам удзельнікаў у парку Manje? у 10 раніцы. Парад будзе праходзіць ад Manje? па наступных вуліцах: Nemanjina, Kneza Miloša і Masarikova, а само мерапрыемства скончыцца вечарынай у Культурным студэнцкім цэнтры. З улікам умоў бяспекі і сімвала Парада ў гэтым годзе арганізатары выбралі месца сустрэчы і шляху шэсця ў цэнтры Бялграда, дзе сканцэнтраваны цэлы шэраг дзяржаўных устаноў, як сербскі ўрад, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства адукацыі, Міністэрства аховы здароўя, Апеляцыйны суд, Канстытуцыйны суд, Міністэрства фінансаў і іншыя. На сённяшняй прэс-канферэнцыі, на якой прысутнічалі шматлікія прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі і госці з ЛГБТ і іншых няўрадавых арганізацыяў, міжнародных арганізацый, амбасадаў, дзяржаўных устаноў і палітычных партый, сябры Аргкамітэта Прайда: Лазар Паўлавіч, прэзідэнт GSA; Бобан Стаяновіч, прэзідэнт Цэнтра Queeria; Adorjan Kurucz, заснавальнік групы падтрымкі геяў з Нові-Саду. Прайд у гэтым годзе арганізаваны Альнясам геяў і гетэрасэксуалаў і “Queeria” - цэнтрам развіцця культуры ненасілля і роўнасці (Queeria цэнтр), пры падтрымцы і садзейнічанні з боку шматлікіх арганізацыі. Парад гонару - гэта мірны і негвалтоўны публічны сход, які пакажа, што лесбіянкі, геі, бісэксуалы і транссэксуалы (ЛГБТ) у Сербіі могуць свабодна і без страху хадзіць па вуліцах Бялграда пры падтрымцы сваіх сваякоў, сяброў, калег і ўсіх тых, хто выступае за роўнасць, памяркоўнасць і павагу да правоў чалавека. Парад – гэта не канчатковая мэта, сцвярджаюць арганізатары. Лозунг Прайда ў Бялградзе "Пойдзем разам!". Сімвалам Бялградскага гей-прайда 2010 з'яўляецца адзін з самых вядомых сімвалаў Бялград - Pobednik , статуя Івана Мяштровіча і кампазіцыя на Kalemgdan. Афіцыйны сайт парада: www.paraDA.rs. Праваабарончы праект “ГейБеларусь” і Аргкамітэт Мінскага гей-прайда жадае сваім бялградскім калегам поспехаў у арганізацыі мерапрыемстваў тыдня ЛГБТ-гонару. Шчаслівага Прайду, Бялград! Аўтар артыкулу: ГейБеларусь Матэрыялы, блізкія па тэматыцыІдэя ператварыць мінскі мікрараён Шабаны ў гей-квартал шырыцца Лондон в июле принимает всемирный WorldPride 2012 Рэха добрай вечарыны: Celebrate Pride Party 2011 (фота) Киевский гей-прайд 2012 - ответ на "гомофобную истерию" Першы нацыянальны Украіны: барацьбу за свае правы вядуць украінскія сэксменшасці Лидер "ГейБеларуси" вошёл в организационный комитет киевского Прайда "Helsingborgs Dagblad" о Минском гей-прайде: "Гордые и угнетённые" 4 снежня пачне працу арганізацыйны камітэт Кіеўскага гей-прайда Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнахБелградский гей-прайд запрещён сербскими властями "ГейБеларусь" направила письмо поддержки Белградскому гей-прайду Власти Сербии предписали православному митрополиту извиниться перед геями Парад гордости в столице Сербии прошёл в огне (+фото и видео) Президент Сербии выступил в поддержку гей-прайда в Белграде Сербские власти намерены запретить деятельность антигеевских экстремистских организаций Мэр Белграда осудил угрозы насилия в адрес участников предстоящего гей-парада Сербская полиция и прокуратура обеспечат безопасность гей-парада в Белграде 20 сентября |