|
|
|
|
Сёння 9 лютага
|
Навіны » Еўропа » 23 лютага 2010 а 532 На Днях Беларусі ў Швецыі абмяркуюць пытанні ЛГБТ![]() У рамках тыдня Беларусі ў Швецыі, які пройдзе з 23 па 26 лютага ў Стакгольме, нароўні з прэзентацыяй альтэрнатыўнага дакладу ААН, разгляду пытанняў свабоды СМІ і свабоды слова, адкрытага семінара па Усходнім партнёрстве, распрацоўкі новай швецкай афіцыйнай пазіцыі ў дачыненні да Беларусі, пройдзе сустрэча па пытаннях ЛГБТ і правоў чалавека паведамляе сайт Gay.by. Апошні час швецкі ўрад пачаў надаваць шмат увагі праблемам беларускіх гомасэксуалаў. Так, 26 верасня 2009 прадстаўнікі Пасольствы Швецыі прынялі ўдзел у беларускай міжнароднай канферэнцыі па пытаннях ЛГБТ, якая прайшла ў Мінску. У Беларусі рэалізуецца некалькі праграм, падтрыманых швецкім Урадам. Неўзабаве, у Мінску пройдзе выстава швецкіх мастачак Ганны Віёлы Халберг і Аннікі Карлссон Рыксан, якія прадставяць свой праект «Стан розуму», які даследуе этычныя, юрыдычныя, сацыяльныя аспекты жыцця лесбіянак і бісэксуальных жанчын у Расіі. Пра Дні Беларусі ў Швецыі паведамляецца на сайце аднаго з ініцыятараў мерапрыемства - швецкай арганізацыі «Forum Syd», мэта якой - міжнароднае супрацоўніцтва дзеля справядлівасці ў глабальных пытаннях. Што ды супрацоўніцтва «Forum Syd» з Беларусьсю, то, паводле аднаго з лідэраў арганізацыі Анікі Холмберг, галоўны прыярытэт у гэтым напрамку - падтрымка грамадзянскай супольнасці ў краіне. Менавіта «правы чалавека і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі» стануць адной з галоўных тэмаў мерапрыемства. У праграме "Беларускіх дзён» - семінары, практыкумы ды культурныя вечарыны. У мерапрыемстве возьме ўдзел міністар па справах ЭЗ Біргіта Ульсан. Сярод беларускіх удзельнікаў - актывісты няўрадавых арганізацыяў паведамляе «Радыё «Свабода». Беларусі ЛГБТ-рух прадставіць рэдактар Беларускага ЛГБТ-партала Gay.by Аляксандр Палуян. Аўтар артыкулу: ГейБеларусь па матэрыялах прэсы Матэрыялы, блізкія па тэматыцыГейБеларусь "у Беларусь і Еўропу - БЕЗ ВІЗЫ!" Мінскі Гей Прайд накіраваў лісты ў 31 дзяржаўнае ведамства Беларуская моладзь шукала талерантнасць у Мінску (відыё) Лидер "ГейБеларуси" вошёл в организационный комитет киевского Прайда Беларускія праваабаронцы абмеркавалі ў Вільні стратэгію далейшых дзеянняў 4 снежня пачне працу арганізацыйны камітэт Кіеўскага гей-прайда Прадстаўнікі "ГейБеларусі" прынялі ўдзел у міжнароднай сустрэчы ЛГБТ-актывістаў у Празе Два члена "ГейБеларуси" посетили конференцию ILGA-Европа в Турине (+видео) Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнахПравозащитные организации России, Польши и Швеции также поддержали Минский гей-прайд 2011 Паведамленне са Стакгольма: "Мінскі гей-прайд, вы не адны!" (фота) Civil Rights Defenders і ЛГБТ-актывісты з розных краін шлюць сваю падтрымку Мінскаму гей-прайду Сяргей Андросенка ў Стакгольме нагадаў зімбабвійскай моладзі пра праблемы ЛГБТ Civil Rights Defenders асуджае разгон шэсця гей-прайда ў Мінску Скандал у Швецыі: Гэта не я, гэта Урсула |