Сёння 10 лютага
Навіны

Сяргей Енін у Варшаве: "У Беларусі быць гомасэксуалам - гэта кляймо"

Сяргей Енін у Варшаве:

Прадстаўнікі ЛГБТ-руху з Беларусі, Расіі і Украіны распавялі пра свае надзённыя праблемы на канферэнцыі ў Варшаве у межах ЕўраПрайда. Беларусь прадстаўляў намеснік кіраўніка праваабарончага праекта “ГейБеларусь” Сяргей Енін. “Вольнасць, роўнасць, талерантнасць” — лозунг штогадовага фестываля сэкс-меншасцяў Еўрапрайд, які у гэтым годзе прайшоў у Варшаве. Сёлетні Еўрапрайд стаў першым ва Усходняй Еўропе, таму арганізатары ўзнялі і праблемы сэкс-меншасцяў у Беларусі, Украіне і Расіі.

Беларускія лесбіянкі, геі, бісэксуалы і трансгендэры (ЛГБТ) у нашай краіне не маюць ніводнай зарэгістраванай арганізацыі. Улады не даюць ім магчымасці бараніць свае правы, распавёў на адмысловай канферэнцыі намеснік кіраўніка праекта “ГейБеларусь” Сяргей Енін. Дапамагаць асабліва не спяшаецца і апазіцыя.

Сяргей Енін: “Я часта чую: Чаму б вам усім разам з апазіцыяй не аб’яднацца і сказаць, што мы ўсе меншасць? Вы, скажам, беларускамоўная меншасць, я сэксуальная. Аб’ядноўваемся, атрымліваем неслабую кааліцыю, якая мае нейкую сілу. Але ж не. У нас быць гомасэксуалам – гэта кляймо. Я тусуюся з геямі, значыцца я дрэнны”.

Сяргей Енін у Варшаве:

Сяргей Енін у Варшаве:

Выступ Сяргея Еніна выклікаў асаблівую цікавасць у аўдыторыі і нават пытанні з залі.

Таксама на мерапрыемстве быў Мікалай Аляксееў, кіраўнік Праваабарончага праекта "ГейРасія".

Мерапрыемства наведала не менш за паўсотню чалавек.
 

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь, фота: Еўрапейскае радыё для Беларусі

Рэйтынг:
 (галасоў: 3)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Представитель ГейБеларуси принимает участие в крупнейшей ЛГБТ-конференции Америки

Активисты "ГейБеларуси" приняли участие в конференции "Высшее образование глазами студентов"

Леди Гага примет участие в ЕвроПрайде 2011 в Риме

Представитель "ГейБеларуси" принял участие в конференции "United" в Братиславе

Сяргей Андросенка ў Стакгольме нагадаў зімбабвійскай моладзі пра праблемы ЛГБТ

Белорусские ЛГБТ-активисты приняли участие в конференции Форума гражданского общества Восточного партнёрства

У Кіеве адбылася прэ-кансультацыя паміж няўрадавымі ЛГБТ- і МСМ-арганізацыямі

В Минске прошла конференция по вопросам развития гражданского общества

Варвара Красутская коротко о конференции ILGA-Europe в Гааге

На конференции ILGA-Europe в Гааге приняли участие и белорусы

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Разгон Славянскага гей-прайда 2010 у Мінску пракаментуе начальнік паліцыі Заходняга Мэрсі

"Любоў Усходняга блока" неўзабаве выйдзе на экраны (+трэйлер)

Активист "ГейБеларуси" Сергей Енин посетил венецианский семинар о гендерной проблематике в Европе и оказался опечален

Парад параду не роўны (візія)

Беларуская дэлегацыя на ЕўраПрайдзе ў Варшаве

Арестованные и избитые, но всё равно гордые...

Активисты GayBelarus.By и GayRussia.Ru приняли участие в конференции Европейской ассоциации организаторов прайдов

Сергей Енин: «Также мы не можем преуспеть, работая в интернете»

Праект ГейБеларусь стаў чальцом Еўрапейскай асацыяцыі арганізатараў прайдаў ЕўраПрайд

Актывісты ГейБеларусі прынялі ўдзел у фестывалі «Endorphin» у Воршы

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte