|
|
|
|
Сёння 10 лютага
|
Навіны » Minsk Gay Pride » 19 жніўня 2010 а 1335 Арганізатараў Мінскага гей-прайда прынялі ў Амбасадзе Вялікабрытаніі![]() У сераду 18 жніўня арганізатара Мінскага гей-прайда Сяргей Андросенку і намесніка арганізатара Сяргея Еніна прынялі ў Амбасадзе Вялікабрытаніі ў Мінску. Актывісты наведалі Амбасаду ў пошуках палітычнай падтрымкі Мінскага гей-прайда 2011 і талерантнага стаўлення да ЛГБТ і захавання іх правоў у Беларусі. Намеснік галавы дыпламатычнай місіі Джым Казэнс, які прыняў гей-актывістаў, сказаў, што падчас ягонай працы ў Беларусі гэта тэма вельмі новая і, безумоўна, улічваючы асаблівае палітычнае становішча ў Беларусі, тое, што краіна не знаходзіцца нават у Радзе Еўропе, значна ўскладняе прасоўванне правоў ЛГБТ у Беларусі, а таксама паўнавартаснае супрацоўніцтва з ЛГБТ-арганізацыямі. Кіраўнік Праваабарончага праекта «ГейБеларусь» і арганізатар Мінскага гей-прайда Сяргей Андросенка пасля размовы з дыпламатам заявіў, што «мы застаемся рэалістамі, мы не чакаем, што еўрапейскія пасольствы зробяць усю працу за нас, за беларускую ЛГБТ-супольнасць, узровень іх падтрымкі будзе залежаць таксма і ад вынікаў нашай працы і яўнага імкнення да тых каштоўнасцяў, за якія мы выступаем. Але, безумоўна, для нас істотна падтрымка свабодных і дэмакратычных краін, дзе павага да правоў чалавека – не пусты гук». На сустрэчы у Амбасадзе беларускія актывісты адзначалі, што не высоўваюць зараз дзяржаве патрабаванняў тэрміновай змены заканадаўства, але патрабуюць прызнання базавых грамадзянска-палітычных правоў у Беларусі, права на свабоду сходаў, свабоду асацыяцый і свабоду слова, нават у межах сённяшняга, дастаткова рэпрэсіўнага заканадаўства, на якія па законе і згодна Канстытуцыі маюць права. Неўзабаве арганізатары Мінскага гей-прайда плануюць наведаць яшчэ шэраг пасольстваў свабодных ад прыгнёту краін, каб знайсці палітычную падтрымку. Таксама арганізатараў Мінскага гей-прайда ўжо падтрымала вядомая брытанская ЛГБТ-актывістка Clare Bat Dimyon MBE, якая сёлета атрымала дзяржаўную медаль-ўзнагароду Вялікабрытаніі за прасоўванне павагі да правоў геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і трансгендарных людзей у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Менавіта па яе ініцыятыве Амбасады Вялікабрытанні ў некаторых краінах Еўропы, дзе правядзенне фестываляў роўнасці мае дзяржаўнае супрацьстаянне, падчас Прайдаў падымаюць вясёлкавыя сцягі. Нагадаем, Мінскі гей-прайд 2011 пройдзе з 9 па 12 чэрвеня, публічная акцыя мае адбыцца 11 чэрвеня наступнага года. Аўтар артыкулу: ГейБеларусь Матэрыялы, блізкія па тэматыцыІдэя ператварыць мінскі мікрараён Шабаны ў гей-квартал шырыцца Рэха добрай вечарыны: Celebrate Pride Party 2011 (фота) ГейБеларусь "у Беларусь і Еўропу - БЕЗ ВІЗЫ!" Мінскі Гей Прайд накіраваў лісты ў 31 дзяржаўнае ведамства Беларуская моладзь шукала талерантнасць у Мінску (відыё) Лидер "ГейБеларуси" вошёл в организационный комитет киевского Прайда Беларускія праваабаронцы абмеркавалі ў Вільні стратэгію далейшых дзеянняў "Helsingborgs Dagblad" о Минском гей-прайде: "Гордые и угнетённые" 4 снежня пачне працу арганізацыйны камітэт Кіеўскага гей-прайда Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнахНавошта табе ўсё гэта, Андросенка? Лондон в июле принимает всемирный WorldPride 2012 Сяргей Андросенка аб развіцці беларускай ЛГБТ-супольнасці У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне гей-актывіста Лидер "ГейБеларуси" вошёл в организационный комитет киевского Прайда Сяргей Андросенка пра беларускую талерантнасць на Польскім радыё Андросенко Сергей на радио "АПлюс" о гей-активизме, гомосексуальности и сексуальности (аудио) Сергей Андросенко: Меня не впустили в клуб из-за моей правозащитной деятельности 30 жніўня ў Мінску - вечарына любові і талерантнасці і Дзень Народзінаў Андросенкі Сяргея Сергей Андросенко - "БелГазете": "Любимых вещей у меня нет, у меня есть любимые люди" |