Сёння 5 лютага
Навіны

Гатовасць да Славянскага гей–параду

Гатовасць да Славянскага гей–параду

У Маскве прайшло паседжанне аргкамітэта Славянскага гей–прайда, які адбудзецца ў дзень фіналу «Еўрабачання». Прадстаўнікі сэксуальных меншасцяў плануюць правесці ў Маскве гей–парад з удзелам замежнікаў у дзень фіналу конкурсу «Еўрабачанне». «У нядзелю прайшло паседжанне аргкамітэта гей–прайда, які прыняў рашэнне аб тым, што «Славянскі гей–парад» пройдзе 16 траўня, у дзень фіналу конкурсу «Еўрабачанне» у Маскве».

«У рамках «Славянскага гей–прайда» пройдуць культурныя і палітычныя мерапрыемствы з 14 па 17 траўня, а 16–га мы адзначым Міжнародны дзень супрацьстаяння гамафобіі», — распавёў Мікалай Аляксееў Інтэрфаксу. У мерапрыемстве прыме ўдзел дэлегацыя з Беларусі.

Па словах Аляксеева, адразу пасля першых травеньскіх святаў аргкамітэт гей–параду мае намер падаць заяўку ў мэрыю на правядзенне шэсця і мітынгу ў Маскве, а таксама яшчэ шэраг заявак на правядзенне акцый у іншых месцах сталіцы. «Мы будзем шукаць варыянты законнага правядзення акцыі, ну а калі станоўчага рашэння не будзе, то гэта ніяк не абмяжуе нашы дзеянні. Мы ў любым выпадку выйдзем на акцыю, незалежна ад рашэння ўлад», — сказаў суразмоўца агенцтва, адзначыўшы пры гэтым, што «права на волевыяўленне грамадзян прапісана ў Канстытуцыі, і мы патрабуем яго выканання».

Пры гэтым ён засведчыў, што «мы ні ў якім разе не жадаем дыскрэдытаваць Расію ў дзень фіналу конкурсу «Еўрабачанне» і гатовыя на любыя перамовы з уладамі».

Аляксееў апошнія некалькі гадоў рэгулярна з′яўляўся арганізатарам маскоўскіх гей–парадаў. Мэрыя Масквы не разу не санкыянавала яго акцыі. Аднак несанкцыянаваныя мерапрыемствы ўсё жа праводзіліся і суправаджаліся затрыманнямі з боку праваахоўных органаў.

Стаўленне сталічных улад да ідэі правядзення гей–параду ў горадзе застаецца ў апошнія гады паслядоўна негатыўным. У прыватнасці, у сакавіку бягучага года начальнік сталічнай міліцыі Уладзімір Пронін заявіў: «Гэта непрымальна, і дазваляць гей–парады нельга. Ніхто не адважыцца гэта зрабіць, такога «смельчака» парвуць проста, як Тузік шапку». «І хай нас на Захадзе лічаць дрэннымі, затое наша насельніцтва будзе прызнаваць, што гэта правільна. Наша краіна патрыярхальная, і гэтым усё сказанае», — падкрэсліў ён. «Я катэгарычна згодзен з царквой, з патрыярхам, палітыкамі, у тым ліку і з Лужковым, якія перакананыя: мужчына і жанчына павінны кахаць адзін аднаго. Гэта Богам адведзена і прыродай», — дадаў старшыня ГУУС.

Стаўленне РПЦ да ідэі правядзення падобных публічных мерапрыемстваў гэтак жа вядома. У прыватнасці, летась у разгар дыскусіі аб магчымасці гей–параду ў сталіцы, кіраўнік службы камунікацыі Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхата святар Міхась Пракапенка назваў іх «публічнай абразай грамадскай маральнасці». І дадаў, што не жадаў бы, каб яго дзеці бачылі людзей, «якія вышлі на вуліцы толькі для таго, каб пышыцца сваім грахом, будзь то злодзеі, забойцы, гамасэксуалісты альбо проста блуднікі». Тады ж прэс–сакратар мэра і ўраду горада Сяргей Цой заявіў: «Ад імя мэра і ўраду Масквы заяўляю, што ўрад горада будзе дзейнічаць рашуча і бескампрамісна, як і ў папярэднія гады, па спыненні спроб правядзення гэтых мерапрыемстваў, таму што грамадства ў абсалютнай большасці не прымае такога роду праявы, лад жыцця геяў і іх філасофію».

Паводле ИнтерФакс

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Лондон в июле принимает всемирный WorldPride 2012

Рэха добрай вечарыны: Celebrate Pride Party 2011 (фота)

Киевский гей-прайд 2012 - ответ на "гомофобную истерию"

Першы нацыянальны Украіны: барацьбу за свае правы вядуць украінскія сэксменшасці

Лидер "ГейБеларуси" вошёл в организационный комитет киевского Прайда

"Helsingborgs Dagblad" о Минском гей-прайде: "Гордые и угнетённые"

4 снежня пачне працу арганізацыйны камітэт Кіеўскага гей-прайда

10 кадраў сёмага Мінскага гей-прайда

"БелГазета": "Гей, не жалей"

Шествие Минского гей-прайда в микрорайоне Шабаны вызвало резонанс (видео-опрос)

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Гей-парад как повод для люстрации экстремистов

ЛГБТ и правозащитники всего мира обвиняет московские власти в преступном бездействии

Московский гей-прайд запрещён

Шестой гей-прайд в Москве состоится 28 мая

Праздник гомофобии и нетерпимости прошёл в Москве (+фото)

"Православные" призывают сжечь Евросуд и будут проводить массовые акции против гей-парадов в Москве

Гей-активисты вышли на акцию оппозиции в Москве в образах Лужкова и его жены

В Москве у офиса Swiss Airlines прошёл первый законный пикет российских гей-активистов (добавлено фото и видео)

Российские гей-активисты намерены пикетировать офис швейцарской авиакомпании

Лужков потерял голову: московские ЛГБТ-активисты провели акцию протеста у мэрии Москвы (+фото)

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte