Сёння 10 лютага
Навіны

Славянскі гей–прайд пачынае акрэдытацыю журналістаў для асвятлення падзеі

Славянскі гей–прайд пачынае акрэдытацыю журналістаў для асвятлення падзеі

Мерапрыемствы пройдуць у сярэдзіне траўня ў перыяд конкурсу «Еўрабачанне» ў Маскве. З аўторка 14 красавіка, роўна за месяц да пачатку мерапрыемстваў Славянскага гей–прайда ў Маскве, аргкамітэт пачынае акрэдытацыю прадстаўнікоў расійскіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі, жадаючых асвятляць падзею.

Нагадаем, што мерапрыемствы першага Славянскага гей–прайда, якія арганізуюцца гей–актывістамі з Расіі і Беларусі, пройдуць у перыяд з 14 па 17 траўня і будуць прымеркаваныя да Міжнароднага дня супрацьстаяння гамафобіі. Шэсце прайда запланавана на суботу 16 траўня, дзень, калі ў Маскве пройдзе фінал конкурсу «Еўрабачанне».

Аргкамітэт просіць сродкі масавай інфармацыі даслаць заяўку на акрэдытацыю па адрасе contacts@gayrussia.ru Просьба паведаміць ПІБ журналістаў і прадстаўлянае імі СМІ.

Паводле рашэння аргкамітэта, прысутнічаць на прэс–канферэнцыі і іншых мерапрыемствах у межах прайда, змогуць толькі акрэдытаваныя загадзя журналісты. Акрэдытацыя таксама дазволіць больш аператыўна інфармаваць журналістаў аб мерапрыемствах.

Аўтар артыкулу: Сяргей

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte