|
|
|
|
Сёння 10 лютага
|
Навіны » Slavic Pride » 18 траўня 2010 а 1834 Беларускія праваабаронцы прызналі разгон гей-прайда парушэннем права на свабоду мірных сходаў і праявай дыскрымінацыі![]() 15 траўня 2010 прадстаўнікі МУС гвалтоўна спынілі мірнае шэсце аткывістаў руху за правы ЛГБТ. Напярэдадні Мінгарвыканкам забараніў яго правядзенне па фармальнай прычыне і не прадаставіў магчымасці правядзення шэсця ў іншым, задавальняючым абодва бакі месцы. У звязку з гэтым Праваабарончы цэнтр «Вясна» і Беларускай Хельсінскі Камітэт лічаць дзеянні беларускіх уладаў парушэннем канстытуцыйных правоў удзельнікаў шэсця, а таксама міжнародных нормаў у галіне правоў чалавека. Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь кожнаму грамадзяніну гарантуецца свабода меркаванняў, перакананняў і іх свабоднае выражэнне, а таксама свабода мірных сходаў шэсцяў, дэманстрацый і пікетаванняў. Канстытуцыя Беларусі забараняе ўсялякага кшталту дыскрымінацыю грамадзянаў. Свабода мірных сходаў і забарона дыскрымінацыі па якой не было б падставе ўтрымліваецца ў арт. 22 і 26 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, абавязацельствы па выкананні якога былі добраахвотна ўзятыя Рэспублікай Беларусь. Праваабаронцы ў чарговы раз заклікае ўлады Беларусі да павагі правоў чалавека і забеспячэння свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання усім грамадзянам, без усялякай дыскрымінацыі па якіх бы то не было прыкметах, у тым ліку па прыкмеце сэксуальнай арыентацыі. Праваабарончы цэнтр “Вясна” таксама адзначае, што падобныя дзеянні ўладаў не спрыяюць змяншэнню ўзроўню гамафобіі ў беларускім грамадстве. Аўтар артыкулу: ГейБеларусь Матэрыялы, блізкія па тэматыцыАнекдот з жыцця. Чаргінец звярнуўся да актывіста "ГейБеларусі" як да дзяўчыны 2 лістапада - суд над Алесем Бяляцкім. У Беларусь не ўпускаюць праваабаронцаў з Еўропы Беларускі Хельсінкскі Камітэт сабраў у падтрымку Мінскага гей-прайда музыку Праваабарончы цэнтр "Вясна" супраць гульняў з рэжымам Лукашэнкі Вэстэрвэле: Дзеянні беларускіх уладаў абсалютна непрымальныя В Петербурге прошел третий Славянский гей-прайд (+фото) Праваабаронцы супраць катаванняў і бесчалавечных відаў абыходжання БХК зладзіў семінар па праблеме дыскрымінацыі Запрет на проведение шествия Славянского гей-прайда 2010 обжалован в Верховном Суде |
Камэнтары
Господа,я тоже считаю это нарушением прав человека, но оно, к сожалению, не единственное в Беларуси!
вести себя нужно прилично и мирно соблюдать законы
а-то повыходили пидивки из ЛГБТ