Сёння 9 лютага
Навіны

GUVD_MINSK: "Кроплі крыві запырскаюць фоцік"

GUVD_MINSK:

«Спадзяюся, ніхто з тутэйшых не збіраецца на гей-парад?» — такое паведамленне з’явілася 15 мая, у дзень шэсця гей-прайда ў Мінску, на афіцыйным твітэры гарадскога ўпраўлення ўнутраных спраў. Наступныя заявы з мікраблогу сталічнай міліцыі былі далёка не паліткарэктнымі:

«Прызнаюся шчыра — АМАПаўцы раз’юшаны, і настроены на мясілава заднепрывадных асабліва агрэсіўна. Таму трымайцеся падалей… Кроплі крыві запырскаюць фоцік, кавалкі мяса і гм…чагосьці яшчэ…»

— папярэджваў міліцыянер, які вядзе мікраблог ГУУС на твітэры.

Праз некалькі гадзін гэтыя допісы з твітэра былі выдалены, аднак засталіся іх скрын-шоты (чытаць знізу):

GUVD_MINSK:

GUVD_MINSK:

Між іншым, з перапіскі вынікае, што міліцэйскае кіраўніцтва актыўна спрабавала праз твітэр даведацца пра месца правядзення гей-прайду ў журналістаў.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь / газета

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte