Сёння 5 лютага
Навіны

Мінгарвыканкам гатовы разгледзець заяву на правядзенне гей-параду

Мінгарвыканкам гатовы разгледзець заяву на правядзенне гей-параду

Як паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінгарвыканкама Уладзімір Зубрык, «калі такая заяўка будзе пададзена, то Мінгарвыканкам яе разгледзіць у адпаведнасці з існуючым заканадаўствам». «Ёсць закон «Аб масавых мерапрыемствах». На падставе гэтага закона, дзе прапісаны парадак разгляду заяваў на правядзенне масавых мерапрыемстваў, будзе разгледжана і гэта, калі яна паступіць», - сказаў У. Зубрык. Пры гэтым ён дадаў, што «не памятае, каб у Мінску праходзілі гей-парады».

Нагадаем, у суботу 6 лютага ў Мінску адбылося паседжанне Аргкамітэту Славянскага гей-прайда, удзельнікі якога канчаткова зацвердзілі 15 мая гэтага года ў якасці даты правядзення публічнай акцыі ў падтрымку талерантнага стаўлення і захавання правоў і свабод асоб гомасэксуальнай арыентацыі ў Беларусі і Расіі. Прайд будзе прымеркаваны да чарговага Міжнароднага дня супрацьстаяння гамофобіі і трансфобіі, які адзначаецца ў свеце 17 траўня. Сябры Аргкамітэту з расійскага і беларускага праваабарончых ЛГБТ-праектаў GayRussia.Ru і GayBelarus.By зацвердзілі фармат маючага адбыцца мерапрыемства і парадак яго ўзгаднення з гарадскімі ўладамі Мінска.

Як заявіў пасля паседжання беларускі суарганізатар Славянскага гей-прайда Сяргей Андросенка, «ўжо ў бліжэйшы час мы пададзім ў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт афіцыйную заяву на правядзенне нашай маніфэстацыі. Мы маем намер выканаць усе фармальнасці працэсу ўзгаднення публічнага мерапрыемства, у адпаведнасці з патрабаваннямі беларускага заканадаўства».

Расійскі суарганізатор Славянскага гей-прайда Мікалай Аляксееў у сваю чаргу заявіў у суботу, што «расійскія гей-актывісты і ўдзельнікі Маскоўскага гей-прайда маюць намер падтрымаць сваіх беларускіх калег і сяброў і прыехаць у Мінск у сярэдзіне траўня, каб прыняць удзел у мерапрыемстве». Па словах Мікалая Аляксеева, «беларусы нам вельмі дапамаглі ў маі 2009 года ў Маскве, і мы прыедзем з у адказ дружалюбным візітам».

Сяргей Андросенка адзначыў, што «мы спадзяемся на дазвол беларускімі ўладамі нашай акцыі, якая пераследуе праваабарончыя і культурныя, а не палітычныя мэты. Грамадства павінна ведаць аб праблемах, з якімі сутыкаюцца геі, лесбіянка, бисексуалы і трансгендеры, каб стаць цярпімымі».

Лідэр праекту GayBelarus.By дадаў, што «ранняя падача заявы на правядзенне акцыі дазволіць нам у выпадку неабходнасці дабівацца справядлівасці ў судовых інстанцыях яшчэ да даты правядзення нашай маніфэстацыі. У крайнім выпадку, мы гатовыя звяртацца ў Камітэт па правах чалавека ААН, юрысдыкцыю якога прызнае Беларусь».

Нагадаем, што рух Славянскага гей-прайда быў заснаваны расійскімі і беларускімі актывістамі восенню 2008 года ў Мінску. Тады ж было вырашана, што першы сумесны Прайд адбудзецца ў Маскве, а другі ў Мінску.
 

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Лондон в июле принимает всемирный WorldPride 2012

Рэха добрай вечарыны: Celebrate Pride Party 2011 (фота)

Киевский гей-прайд 2012 - ответ на "гомофобную истерию"

Першы нацыянальны Украіны: барацьбу за свае правы вядуць украінскія сэксменшасці

Лидер "ГейБеларуси" вошёл в организационный комитет киевского Прайда

"Helsingborgs Dagblad" о Минском гей-прайде: "Гордые и угнетённые"

4 снежня пачне працу арганізацыйны камітэт Кіеўскага гей-прайда

10 кадраў сёмага Мінскага гей-прайда

"БелГазета": "Гей, не жалей"

Шествие Минского гей-прайда в микрорайоне Шабаны вызвало резонанс (видео-опрос)

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Рэха добрай вечарыны: Celebrate Pride Party 2011 (фота)

10 кадраў сёмага Мінскага гей-прайда

Побывав на Минском гей-прайде украинские активисты хотят организовать Прайд в Киеве

Мингорисполком: так называемый "гей-прайд"

Cтарший пастор церкви "Благодать" поблагодарил Мингорисполком за запрет гей-шествия

Шэсце Мінскага гей-прайда 22 кастрычніка забаронена Мінгарвыканкамам

Naviny.by: Как пройдёт в Минске гей-прайд?

Гомофобы пытались прорваться в минский гей-клуб

Одного из задержанных в "Клубе 6_А" обвинили в нападении на сотрудника милиции (+видео)

Белорусские ЛГБТ-активисты приняли участие в конференции Форума гражданского общества Восточного партнёрства

Камэнтары

Журналист | 8 лютага 2010 [панядзелак, 1959]

Как журналистам выйти на связь с организаторами мероприятия 15 мая? Просим оставить на сайте контактный или адрес почты.

Адказ:  + 375 29 8630000, іншыя кантакты ёсць ТУТ

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte