|
|
|
|
Сёння 10 лютага
|
Навіны » Slavic Pride » 18 траўня 2010 а 1856 Міжнародная Амністыя заклікае беларускія ўлады паважаць правы ЛГБТ-меньшасьцяў![]() Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International распаўсюдзіла заяву адносна забароны акцыі ЛГБТ супольнасьці ў Менску 15 траўня 2010 году. “Amnesty International выказвае шкадаваньне з прычыны рашэньня Менскага гарадзкога выканаўсага камітэту забараніць акцыю Slavic Pride 15 траўня". 8 траўня арганізатары марша атрымалі ліст ад менскіх уладаў, які забараніў правядзеньне акцыі, паколькі прапанаваны маршрут зьяўляецца парушэньнем Артыкула 9 Закону “Аб масавых мерапрыемствах”. Дадзены Артыкул забараняе правядзенне акцыяў на адлегласьці 200 метраў ад станцыяў метро і скрыжаваньняў вуліцаў. Amnesty International лічыць, што літаральнае выкананьне Закону ў дадзеным выпадку прывядзе да неабгрунтаванага абмежаваньня свабоды сходаў і выказваньня у дачыненьні арганізатараў і ўдзельнікаў акцыі. Amnesty International нагадвае беларускім уладам, што міжнароднае заканадаўства ў галіне правоў чалавека дакладна вызначае, што свабода сходаў і выказваньня распаўсюджваецца на ўсе групы асобаў, уключаючы прадстаўнікоў ЛГБТ супольнасьці. Гэтыя правы таксама датычаць перакананьняў і меркаваньняў, якія могуць стаць абразай для іншых грамадзянаў. Акрамя гэтага, права на свабоду сходаў і выказваньня гарантуецца беларускай Канстытуцыяй. “Беларускія ўлады мусяць прадэманстраваць большую прыхільнасьць да сваіх абавязацельстваў у галіне правоў чалавека, якія недвухсэнсоўна патрабуюць дазволу на правядзеньне падобных ацыяў,” сказаў Джон Далузен, эксперт Amnesty International па пытаньнях дыскрымінацыі ў Еўропе. “Адмова ўладаў працягвае абуральную практыку непавагі да роўнасьці і выкананьня правоў чалавека ў Беларусі.” Amnesty International заклікае беларускія ўлады дазволіць правядзеньне падобных акцыяў і забясьпечыць абарону правоў іх удзельнікаў, якія хочуць мірным шляхам карыстацца сваім правам на свабоду сходаў і выказваньняў, ад пагрозы гвалтам або спыненьня акцыі. Slavic Pride быў заснаваны ўвосень 2008 году з мэтай яднаньня прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьцяў Беларусі і Расіі. Першы Slavic Pride мусіў адбыцца 16 траўня 2009 году ў Маскве. Аднак ён таксама быў забаронены. Аўтар артыкулу: ГейБеларусь Матэрыялы, блізкія па тэматыцыАнекдот з жыцця. Чаргінец звярнуўся да актывіста "ГейБеларусі" як да дзяўчыны Праваабарончы цэнтр "Вясна" супраць гульняў з рэжымам Лукашэнкі Вэстэрвэле: Дзеянні беларускіх уладаў абсалютна непрымальныя Праваабаронцы супраць катаванняў і бесчалавечных відаў абыходжання О Беларуси в Докладе Amnesty International 2011 Заява беларускіх праваабаронцаў Заявление Правозащитного проекта "ГейБеларусь" Члены БАЖу накіравалі адкрыты ліст кіраўніку інфармацыйнай агенцыі БелаПАН Организаторы Санкт-Петербургского гей-прайда подали уведомление в Смольный |