Сёння 5 лютага
Навіны

Паседжанне Аргкамітэту Славянскага гей-прайда ў Мінску адбудзецца 6-7 лютага

Паседжанне Аргкамітэту Славянскага гей-прайда ў Мінску адбудзецца 6-7 лютага

6 і 7 лютага ў Мінску збярэцца Аргкамітэт Славянскага гей-прайда. На Паседжанні Аргкамітэта, на якое прыедзе ў тым ліку расійскі сустаршыня Аргкамітэту Славянскага гей-прайда ў Мінску Мікалай Аляксееў, будуць абмеркаваны плануемыя мерапрыемствы Прайда, фармат маніфестацыі Славянскага гей-прайда ў Мінску, будзе разгледжана беларускае заканадаўства, якое рэгулюе правядзенне масавых мерапрыемстваў і падрыхтавана адпаведная заява на арганізацыю маніфестацыі Прайда ў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Сам Фестываль культуры і гонару ў падтрымку правоў геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і транссэксуалаў у Беларусі і Расіі мае адбыцца 14-17 траўня 2010. 15 траўня 2010 у Мінску запланавана правядзенне маніфестацыі другога беларуска-расійскага Славянскага гей-прайда.

Рух Славянскага гей-прайда быў заснаваны ў Мінску ў 2008 годзе. З 14 па 16 лістапада 2008 года расійскія і беларускія гей–актывісты правялі ў сталіцы Беларусі Мінску першую міжнародную сустрэчу, накіраваную на аб'яднанне высілкаў у барацьбе з гамафобіяй у дзьвух дзяржавах, падчас якой і было прынята рашэнне аб стварэнні руху Славянскага гей–прайда.

Нагадаем, першы Славянскі гей-прайд адбыўся 14-17 траўня 2009 у Маскве. На маніфестацыі Славянскага гей-прайда ў Маскве, якую незаконна не дазволілі маскоўскія ўлады, было затрымана каля 40 актывістаў руху за правы гомасэксуалаў, з іх 12 з Беларусі.

Мінск, Belarus Gay Pride-parade 2001:
Паседжанне Аргкамітэту Славянскага гей-прайда ў Мінску адбудзецца 6-7 лютага

«Гей-прайд павінны аб’яднаць нас, сябры. І гэта не ў залежнасці, наважыцеся вы на яго выйсці ці не. Мы павінны аб’яднацца ў падрыхтоўцы да Прайду, як гэта зрабілі ў гэтым годзе гомасэксуалы балтыйскіх краін, гомасэксуалы Сербіі, Харватыі, Індыі і Кітаю. Мы павінны быць больш згуртаванымі! Мы не павінны баяцца рэалізацыі свайго права на свабоду мірнага(!) сходу. Мы мусім аб’яднацца вакол ідэі Прайда і агульнымі намаганямі весці яго падрыхтоўку: весці штодзённую тлумачальную і інфармацыйную работу. Мы не павінны самі адзін аднаго абмяжоўваць у правах. Публічныя спрэчкі паміж актывістамі ў гэтай сітуацыі не столькі прынізяць адзін з бакоў, колькі прадэманструюць слабасць беларускага ЛГБТ-руху, адсутнасць ідэйнай еднасці і салідарнасці, і нашкодзяць не аднаму з бакоў, а ўсім адразу» - мяркуе беларускі сустаршыня Аргкамітэту Славянскага гей-прайда ў Мінску Сяргей Андросенка.

Мінск, Queer-шпацыр, 11 кастрычніка 2008:
Паседжанне Аргкамітэту Славянскага гей-прайда ў Мінску адбудзецца 6-7 лютага

Арганізатарамі Славянскага гей-прайда 2010 ў Мінску з’яўляюцца Праваабарончы праект GayRussia.Ru і Праваабарончы праект GayBelarus.By. Далучайся да Славянскага гей-прайда ў якасці партнёра ці ў якасці ўдзельніка!

Уся падрабязная інфармацыя праз э-пошту: .

Таксама сачы за навінамі падрыхтоўкі Прайда на нашым сайце!

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 5)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

В Петербурге прошел третий Славянский гей-прайд (+фото)

Запрет на проведение шествия Славянского гей-прайда 2010 обжалован в Верховном Суде

Любовь Восточного Блока глазами австралийcкого режисcёра Логана Мухи

Славянскі гей-прайд 2010 у Мінску запомніўся ўсім

Славянскі гей-прайд у рэйтынгу "Свабоды" абышоў Дзень Волі, Зянона Пазняка і "Малады Фронт" (+відыё)

Минский городской суд признал запрет Славянского гей-прайда законным

В Минске в полиграфическом салоне отказались печатать изображения разгона Славянского гей-прайда

К движению Славянского гей-прайда присоединились Молдова и Украина

Московский районный суд признал запрет Славянского гей-прайда в Минске законным

Славянский гей-прайд в Санкт-Петербурге назначен на 25 июня 2011 года

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Рэха добрай вечарыны: Celebrate Pride Party 2011 (фота)

10 кадраў сёмага Мінскага гей-прайда

Побывав на Минском гей-прайде украинские активисты хотят организовать Прайд в Киеве

Мингорисполком: так называемый "гей-прайд"

Cтарший пастор церкви "Благодать" поблагодарил Мингорисполком за запрет гей-шествия

Шэсце Мінскага гей-прайда 22 кастрычніка забаронена Мінгарвыканкамам

Naviny.by: Как пройдёт в Минске гей-прайд?

Гомофобы пытались прорваться в минский гей-клуб

Одного из задержанных в "Клубе 6_А" обвинили в нападении на сотрудника милиции (+видео)

Белорусские ЛГБТ-активисты приняли участие в конференции Форума гражданского общества Восточного партнёрства

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte