Сёння 5 лютага
Навіны

Славянскі гей-прайд у Мінску адбудзецца 15 траўня

Славянскі гей-прайд у Мінску адбудзецца 15 траўня

У суботу 6 лютага ў Мінску адбылося паседжанне Аргкамітэту Славянскага гей-прайда, удзельнікі якога канчаткова зацвердзілі 15 мая гэтага года ў якасці даты правядзення публічнай акцыі ў падтрымку талерантнага стаўлення і захавання правоў і свабод асоб гомасэксуальнай арыентацыі ў Беларусі і Расіі. Прайд будзе прымеркаваны да чарговага Міжнароднага дня супрацьстаяння гамофобіі і трансфобіі, які адзначаецца ў свеце 17 траўня. Сябры Аргкамітэту з расійскага і беларускага праваабарончых ЛГБТ-праектаў GayRussia.Ru і GayBelarus.By зацвердзілі фармат маючага адбыцца мерапрыемства і парадак яго ўзгаднення з гарадскімі ўладамі Мінска.

Як заявіў пасля паседжання беларускі суарганізатар Славянскага гей-прайда Сяргей Андросенка, «ўжо ў бліжэйшы час мы пададзім ў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт афіцыйную заяву на правядзенне нашай маніфэстацыі. Мы маем намер выканаць усе фармальнасці працэсу ўзгаднення публічнага мерапрыемства, у адпаведнасці з патрабаваннямі беларускага заканадаўства».

Расійскі суарганізатор Славянскага гей-прайда Мікалай Аляксееў у сваю чаргу заявіў у суботу, што «расійскія гей-актывісты і ўдзельнікі Маскоўскага гей-прайда маюць намер падтрымаць сваіх беларускіх калег і сяброў і прыехаць у Мінск у сярэдзіне траўня, каб прыняць удзел у мерапрыемстве». Па словах Мікалая Аляксеева, «беларусы нам вельмі дапамаглі ў маі 2009 года ў Маскве, і мы прыедзем з у адказ дружалюбным візітам».

Сяргей Андросенка адзначыў, што «мы спадзяемся на дазвол беларускімі ўладамі нашай акцыі, якая пераследуе праваабарончыя і культурныя, а не палітычныя мэты. Грамадства павінна ведаць аб праблемах, з якімі сутыкаюцца геі, лесбіянка, бисексуалы і трансгендеры, каб стаць цярпімымі».

Лідэр праекту GayBelarus.By дадаў, што «ранняя падача заявы на правядзенне акцыі дазволіць нам у выпадку неабходнасці дабівацца справядлівасці ў судовых інстанцыях яшчэ да даты правядзення нашай маніфэстацыі. У крайнім выпадку, мы гатовыя звяртацца ў Камітэт па правах чалавека ААН, юрысдыкцыю якога прызнае Беларусь».

Нагадаем, што рух Славянскага гей-прайда быў заснаваны расійскімі і беларускімі актывістамі восенню 2008 года ў Мінску. Тады ж было вырашана, што першы сумесны Прайд адбудзецца ў Маскве, а другі ў Мінску.

У сярэдзіне мая мінулага года дзясяткі актывістаў з Расіі і Беларусі прынялі ўдзел у канферэнцыі Славянскага гей-прайда ў Падмаскоўі, пасля чаго 16 мая, у дзень фіналу песеннага конкурсу «Еўрабачанне», выйшлі на Вараб'ёвы горы ў Маскве, каб выказаць пратэст супраць гамафобіі. Каля 40 чалавек былі затрыманыя міліцыяй і асуджаныя за ўдзел у несанкцыянаванай публічнай акцыі.

Маскоўскія ўлады забаранілі правядзенне любых публічных акцый сэксменшасцяў ў рамках Славянскага гей-прайда. Рашэньне ўладаў было падтрымана Цвярскім раённым судом Масквы і Маскоўскім гарадскім судом. У бліжэйшы час арганізатары накіруюць скаргу супраць Расіі ў Еўрапейскі Суд па правах чалавека.

У ходзе суботняга паседжання Аргкамітэту Славянскага гей-прайда ўдзельнікі таксама абмеркавалі будучыню руху пасля правядзення мерапрыемства ў Мінску. Зацвярджэнне месца правядзення прайда ў 2011 годзе будзе прынята ў маі.

Нагадаем, што Славянскі гей-прайда в Мінску адбудзецца за два тыдні да пятага юбілейнага гей-прайда ў Маскве, запланаванага на 29 траўня.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 6)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

В Петербурге прошел третий Славянский гей-прайд (+фото)

Запрет на проведение шествия Славянского гей-прайда 2010 обжалован в Верховном Суде

Любовь Восточного Блока глазами австралийcкого режисcёра Логана Мухи

Славянскі гей-прайд 2010 у Мінску запомніўся ўсім

Славянскі гей-прайд у рэйтынгу "Свабоды" абышоў Дзень Волі, Зянона Пазняка і "Малады Фронт" (+відыё)

Минский городской суд признал запрет Славянского гей-прайда законным

В Минске в полиграфическом салоне отказались печатать изображения разгона Славянского гей-прайда

К движению Славянского гей-прайда присоединились Молдова и Украина

Московский районный суд признал запрет Славянского гей-прайда в Минске законным

Славянский гей-прайд в Санкт-Петербурге назначен на 25 июня 2011 года

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Рэха добрай вечарыны: Celebrate Pride Party 2011 (фота)

10 кадраў сёмага Мінскага гей-прайда

Побывав на Минском гей-прайде украинские активисты хотят организовать Прайд в Киеве

Мингорисполком: так называемый "гей-прайд"

Cтарший пастор церкви "Благодать" поблагодарил Мингорисполком за запрет гей-шествия

Шэсце Мінскага гей-прайда 22 кастрычніка забаронена Мінгарвыканкамам

Naviny.by: Как пройдёт в Минске гей-прайд?

Гомофобы пытались прорваться в минский гей-клуб

Одного из задержанных в "Клубе 6_А" обвинили в нападении на сотрудника милиции (+видео)

Белорусские ЛГБТ-активисты приняли участие в конференции Форума гражданского общества Восточного партнёрства

Камэнтары

Даша | 24 лютага 2010 [серада, 001]

Господь говорит о гомосексуализме:
Книга Левит гл.18 ст.22
"Не ложись с мужчиною как с женщиною: это мерзость"
Послание к Римлянам гл.1 ст.27,28,32
"Подобно и мужчины, оставив естественное употребление женского пола, разжигались похотью друг на друга, мужчины на мужчинах делая срам и получая в самих себе должное возмездие за свое заблуждение.
И как они не заботились иметь Бога в разуме, то предал их Бог превратному уму - делать непотребства,...
Они знают праведный суд Божий, что делающие такие дела достойны смерти; однако не только их делают, но и делающих одобряют."
Первое послание к Коринфянам гл.6 ст.9-10
".. Не обманывайтесь: ни блудники, ни идолослужители, ни прелюбодеи, НИ МАЛАКИИ, НИ МУЖЕЛОЖНИКИ... Царства Божия не наследуют."
Вас ненавидит Бог, не надейтесь одержать победу, Бог поразит вас проказой, потому что вы выступаете в первую очередь против Него. Царство Божье (а оно будет на земле) вы не наследуете!!!!!!!!

24 лютага 2010 [серада, 1331]

Только парада гомиков нам и не хватало. Кто додумался это разрешить!?

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte