Сёння 9 лютага
Навіны

"Дабразычліўцам"

Вы, зграя патасных, разбэшчаных сірот,

Усьцешцеся маёю несвабодай.

Глядзіце праз заслону асалоды,

Як кроплі ртуці апраўляюць мой жывот.

Давайце,сьмела,з грукатам шчытоў,

Тапчыце грэшніка бо ён ненатуральна...

Кахаў і жыў: як кажуць-амаральна,

Нібы ў пустэльні захаднай-каёт.

Каб не курыць залішне фэміям,

І крэмзаць ашалелыя эклёгі

Сьвятога Сэбасьцяна ўзгадай,

Яго заўсёды мілавалі богі...
 

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte