|
|
|
ГейБеларусь віншуе "Клуб 6_А" з 10-годдзем![]() Сёння, 11 лютага, сапраўды легендарная падзея ў жыцці беларускай КВІР-супольнасці. Толькі самі ўдумайцеся, 10 год мінскаму клубу, які адкрыта працуе для гей-публікі! Колькі мінчукоў, гасцей з іншых беларускіх гарадоў, замежных гасцей прайшло праз ягоныя залі, колькі людзей адчула смак свабоды і горыч алкаголю ў ягоных памяшканнях за гэты час! Нават не аддаючы перавагу гэтаму месцу, нельга не ацаніць працу старэйшага гей-клуба Мінска ў незалежнай Беларусі. "Нарцыс", "Люцік", "Клуб 6_А" заўсёды, на працягу 10 год, заставаўся верным сваёй аўдыторыі, развіваўся разам з намі, даваў памяшканні актывістам ЛГБТ-арганізацый і ініцыятываў, запрашаў гасцей, фарміраваў талерантнасць, быў цэнтрам нашай клубнай квір-культуры, колькі яшчэ ўсяго можна сказаць пра гэтае месца... |
|
|